Напярэдадні ў сталіцы адбыўся аўкцыён па продажы зямлі пад Мінскам

5 мая 2013

Ахвотнікам пабудаваць прыватны дом ў прыгарадзе сталіцы былі прапанаваны 23 участкі. Але ажыятажу таргі не выклікалі. На 11 надзелаў прэтэндавала ўсяго па адным заяўніку. А чатыры ўчасткі і наогул аказаліся незапатрабаванымі. Так, з малатка пайшоў участак у Ратамцы за 13 з паловай тысяч долараў. Надзел у вёсцы Прудзішча за Заслаўем – больш за 22 тысячы долараў. З-за адсутнасці канкурэнцыі на 5% былі павялічаны пачатковыя цэны участкаў у вёсках Чачкава, Русіновічы, Крылова, Броўкі, Навінка і Цімошкі. На думку спецыялістаў, многія патэнцыяльныя пакупнікі вырашылі выдаткаваць зберажэнні на куплю кватэры ў сталіцы, дзе з улікам скарачэння будаўніцтва прагназуецца рост цэн на жыллё.