Напярэдадні майскіх святаў сталіца адкрые сезон фантанаў

21 апреля 2013
Трыццаць водных феерый, сярод якіх - знакаміты фантан на плошчы Незалежнасці і самы вялікі ў Мінску - ля Тэатра оперы і балета.  Пасля рэканструкцыі пачнуць працаваць і фантаны “Купалле” ў парку імя Янкі Купалы, і Хлопчык з лебедзем у Аляксандраўскім скверы. Зараз на ўсіх фантанах усталёўваюць помпы і чысцяць чашы ад смецця.