На вуліцы Маскоўская сутыкнуліся мерседэс і машына дастаўкі піцы

28 августа 2013
Вадзіцель дастаўкі з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваны. Дзяўчына, якая была за рулём мерседэса не пацярпела, што не скажаш пра яе аўто. Ад сутыкнення спрацавалі падушкі бяспекі, разбіты ўвесь капот.
Як паказвае статыстыка, парушэнне хуткаснага рэжыму - адна з асноўных прычын ДТЗ у сталіцы. ДАІ горада рэкамендуе выбіраць хуткасць, улічваючы дарожную сітуацыю і ўмовы надвор'я.