На трасе Мінск - Мар'іна Горка сутыкнуліся МАЗ і Mercedes

16 сентября 2013
Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель аўтамабіля Mercedes, рухаючыся ў напрамку Гомеля, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Па ёй у гэты момант ехаў грузавы аўтамабіль МАЗ. У выніку ДТЗ загінуў адзін чалавек - вадзіцель Mercedes. Абставіны і колькасць пацярпелых пры ДТЗ удакладняецца. На месцы працуе следча-аператыўная група.