На сталічнай вуліцы Магілёўскай абваліўся асфальт

10 марта 2014

З-за прарыву водаправоднай трубы на вуліцы Магілёўскай абваліўся асфальт. У выніку рух на ўчастку дарогі ад вуліцы Прыгожай да Чкалава перакрыты. Грамадскі транспарт таксама аб'язджае гэты ўчастак дарогі. Зараз на месцы працуюць аператыўныя дарожныя службы.


У выніку надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў, ніводны аўтамабіль не пашкоджаны.