На станцыі падземкі Малінаўка праходзіць першы суботнік

18 января 2014

Пабудаваць метро разам. Сёння на станцыі падземкі Малінаўка праходзіць першы суботнік. Каля паўсотні навучэнцаў мінскіх будаўнічых ліцэяў дапамагаюць у навядзенні парадку. Праца хоць і нескладаная, але адказная. Замяшаць раствор, паднесці вады або прыбраць смецце. Дарэчы, работы ў падземцы выходзяць на фінішную прамую. Засталося палажыць прыродны камень на платформе і выхадах. Пасля чаго фронт работ пяройдзе пад мантаж сістэм бяспекі і відэаназірання.


Плануецца, што для пасажыраў станцыя метро адчыніць свае дзверы ўжо 1 мая. Каб паспець да гэтага тэрміну каля паўтысячы будаўнікоў працуюць у тры змены. Прычым не толькі ў будні, але і ў выхадныя.