Што стане з рэчавым рынкам і якім у перспектыве будзе функцыянал новага Дынама?
Аляксей Кандраценка з падрабязнасцямі.
Кабінет загадчыка гаспадарчай службы сталічнага Дынама - літаральна апошні фарпост стадыёна. Толькі тут можна знайсці афішы і спартыўную атрыбутыку. На сценах уся 80-гадовая гісторыя легендарнай арэны.
Ужо гэтай вясной гісторыя зробіць крок наперад - пачнецца чацвёртая рэканструкцыя. Галоўнае змяненне - стадыён стане лёгкаатлетычным.
Калі штосьці і можа перадаць атмасферу спаборніцтваў лёгкаатлетаў, зафіксаваную на імгненнне, дык гэта скульптура Бег. Манументальная кампазіцыя Валянціна Занковіча, якая прапісалася тут у 1980 годзе, нікуды не знікне і застанецца на сваім месцы. Фасад з боку вуліцы Ульянаўскай максімальна захаваецца, а вось з вуліцы Кірава выгляд стане футурыстычным. Колькасць месцаў плануецца зменшыць да 20-ці тысяч. 70 працэнтаў з іх будзе пад навесам. Пры гэтым з'явіцца больш бегавых дарожак і разміначнае поле. Нягледзячы на лёгкаатлетычны акцэнт, знойдзецца месца і для футбола.
Аляксандр Елісееў, галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі стадыёна Дынама: Стадыён будзе атэставаны для правядзення чэмпіянатаў свету, этапаў Брыльянтавай лігі.
Футбольныя спаборніцтвы тут таксама будуць праводзіцца, але выключна рэспубліканскага значэння. Для правядзення міжнародных гульняў патрэбны стадыён не менш чым чацвёртага класа. Такі аб'ект будуць узводзіць у раёне стадыёна Трактар.
Архітэктары паклапаціліся і пра камфорт ўнутры самой пляцоўкі.
Аляксандр Елісееў, галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі стадыёна Дынама: З'явяцца два ўзроўні трыбун. Для стадыёнаў першай катэгорыі неабходна шмат VIP-ложаў і каментатарскіх кабін. Таму паміж трыбунамі мы робім VIP-ложы на 600 месцаў. Па паўднёвай і паўночнай трыбунах будуць размешчаныя месцы для інвалідаў-калясачнікаў.
Дарэчы, паэтапная рэканструкцыя Дынама не перашкодзіць рэчаваму рынку. Ён захаваецца.
Уладзімір Доўнар, намеснік дырэктара стадыёна Дынама: Паколькі ўвод новага аб'екта намечаны на 2017 год, то гандлёвыя рады будуць працаваць яшчэ мінімум да 2016 года.
Такім чынам у Мінску за найбліжэйшыя гады з'явяцца два сучасныя стадыёны: лёгкаатлетычны Дынама і абсалютна новы футбольны Трактар.