На праспекце Пераможцаў з'явіцца самы вялікі ў краіне дысплэй

27 августа 2014

Экран памерам з дачны ўчастак. У Мінску на праспекце Пераможцаў з'явіцца самы вялікі ў краіне мультымедыйны дысплей. Яго плошча складзе амаль 350 квадратных метраў. Размесціцца экран на фасадзе гандлёва-забаўнага цэнтра, які будуецца насупраць Палаца спорту. Ён будзе задзейнічаны не толькі у якасці рэкламнага банера, але і ў культурных мерапрыемствах сталіцы. У самім жа гандлёвым цэнтры размесцяцца 150 магазінаў, гасцініца і паркінг на тысячу месцаў. Аб'ект плануюць здаць напрыканцы года.