На Камароўскім рынку аператыўнікі выявiлi чарговую партыю нелегальнага тавару

3 сентября 2013

Дзве тоны кавуноў і дынь без якіх-небудзь дакументаў чакалі сваіх пакупнікоў. Пацвердзіць якасць або паходжанне прадаўцы нiяк не змаглi. Стала вядома, што на рынак прадукцыя паступала не з далёкіх краін. Бахчавыя культуры куплялі оптам на рынку Ждановічы. Розніца ў цэнавай накрутцы і складала прыбытак гандляроў. З такой схемай супрацоўнікі сталічнай фінансавай міліцыі сутыкаюцца не першы раз. Штогод на нелегальным перапродажы ягад і садавіны спрабуюць зарабіць дзясяткі спрытных ілжэпрадпрымальнікаў.
За гандаль без дакументаў, акрамя канфіскацыі, дзялкам пагражае штраф у памеры 5 млн. Калі ўдасца даказаць факт незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці , сума выплат ўзрасце ўдвая. Вядома, што канфіскаваная прадукцыя ўжо паступіла на прылаўкі дзяржаўных крам.