На гэтым тыдні ў Мінскім рэгіёне захаваецца марознае і халоднае надвор'е

27 января 2014

Калі ў бліжэйшыя суткі ў сталіцы чакаецца да мінус 17, то, пачынаючы з серады, чакаецца ўзмацненне маразоў. У чацвер і пятніцу тэмпература паветра ноччу будзе складаць да мінус 24, па ўсходзе і паўднёвым усходзе чакаецца да 28 градусаў марозу. А ўвогуле па сталіцы дзённая тэмпература будзе да 18 са знакам мінус. У начныя гадзіны апусціцца да мінус 23.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра: Аслаблення маразоў прыйдзецца чакаць толькі ў выхадныя дні. Калі халоднае арктычнае паветра сыйдзе на Расію. А ў сталічны рэгіён будзе паступаць цяплейшае паветра паўднёвых шырыняў. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 5-10. На гэтым тыдні будзе цяплей у заходніх раёнах, халадней будзе па ўсходзе і паўднёвым усходзе.


Паводле прагнозаў сіноптыкаў, люты будзе снежным і марозным. А вясна сёлета ў нашу краіну прыйдзе стандартна - у сярэдзіне сакавіка.