На дрэве распусціліся цюльпаны

13 июня 2014

Заквітнела яно ў Мінскім батанічным садзе. Заўтра з гэтай нагоды там пройдзе фестываль. Дарэчы, чацвёрты года запар. Атрымаць асалоду ад кветкавага водару не атрымаецца - цюльпанавае дрэва не мае паху, але ўсіх гасцей заахвочваюць да пазнавальнай экскурсіі. Гэты прадстаўнік магнолевых для нас - экзотыка. Радзіма ж цюльпанавага дрэва - Паўночная Амерыка. Цікава, яго лісце падобна па форме на ліру, а драўніну выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў.


Наперадзе фестываль руж. У Батанічным садзе сотні відаў гэтых кветак. Падчас свята спецыялісты праводзяць экскурсіі і даюць парады, як даглядаць расліны.