Падчас канікул для школьнікаў літаратурны музей Янкі Купалы прадугледзеў насычаную праграму. Майстар-класы, беларускія песні, танцы з Купалінкай і інтэрактыўныя гульні. Але ж ад класічнай экскурсіі не адмаўляюцца. Нагадаем, Купалаўскі музей напярэдадні адзначыў 70-годдзе. Былі завершаныя работы ў апошніх экспазіцыйных залах. Іх, дарэчы, восем. Кожная абсталявана інтэрактыўным экранам.
Вольга Пархімовіч, загадчыца аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: Мы распрацавалі і з поспехам праводзім не першы год інтэрактыўную праграму У пошуках папараць-кветкі. Гэта самастойнае падарожжа па экспазіцыйных залах музея, дзе улічваецца момант спаборніцтваў, узнагароджваюцца пераможцы. Сустракае нашых гасцей-наведвальнікаў Паўлінка - гераіня Купалаўскай п'есы. І, зразумела, такая форма работы запатрабаваная. І яна станоўчы водгук мае з боку дзяцей.

Дарэчы, гэта не адзіная праграма, прадугледжаная для дзяцей. Напрыклад, у новай выставачнай зале можна пазнаёміцца як з беларускай літаратурай, так і з творчасцю замежных паэтаў. Выставы ладзяцца штомесяц.