Матацыклісты - у цэнтры увагі на дарозе

10 августа 2013

Пад такой назвай сталічная ДАІ распачала прафілактычную акцыю на дарогах сталіцы. Інспектары будуць пільна сачыць за паводзінамі матацыклістаў аж да наступнай нядзелі. Парушэнне правілаў дарожнага руху і выяўленне самавольнага змянення канструкцыі матацыклаў - гэта асноўнае, на што ў першую чаргу будуць звяртаць увагу праваахоўнікі.


Акрамя аўтамабільных дарог, пад увагу ДАІ на гэтым тыдні трапяць і забаўляльныя мерапрыемствы для моладзі - лесапаркавыя зоны, асабліва ў вячэрні і начны час.