Маскоўская лінія метро працуе ў штатным рэжыме

24 сентября 2013

Рух у падземцы быў сёння перакрыты з-за задымлення ў тунэлі паміж станцыямі Усход і Барысаўскі тракт. Прычына - кароткае замыканне. На месцы здарэння працавалі 10 машын ратавальнікаў і хуткай дапамогі. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі.



На час спынення курсіравання падземкі дадаткова быў арганізаваны рух двух тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў паміж станцыямі Маскоўская і Уручча.