Такім чынам, патрыятычная акцыя самай маладзёжнай арганізацыі краіны Дзякуй за Перамогу! прадаўжаецца.
Падрабязнасці ў рэпартажы Улады Карніцкай.
Амаль 70 гадоў таму танкавыя войскі фронту, якія надыходзілі ў напрамку Мінска, выйшлі да горада і разам з танкавымі войскамі 1 Беларускага фронту вызвалілі сталіцу БССР. Гэта было 3 ліпеня 1944 года.
Праз дзесяцігоддзі гэты дзень Мікалай Мазанік успамінае быццам учора было. Ён тады яшчэ малады камандаваў узводам. Адным з самых запамінальных момантаў ва ўжо свабодным Мінску, кажа, было звяржэнне фашысцкіх флагаў.
Чарговы раз Дзякуй за Перамогу! Мікалаю Мазаніку сёння прыйшлі сказаць юнакі і дзяўчаты самай маладзёжнай арганізацыі краіны.
Шэфства над ветэранамі актывісты Саюза моладзі ўзялі ужо некалькі гадоў таму. І дапамагаюць героям перамогі юнакі і дзяўчаты, між іншым, не толькі напярэдадні святаў. Часта трэба схадзіць у магазін па неабходныя прадукты або прыбрацца ў кватэры. Да некаторых валанцёры заходзяць па некалькі разоў на тыдзень.
Пачалася акцыя дзякуй за Перамогу! напярэдадні і завяршыцца афіцыйна 11 мая. У гэтыя дні па ўсёй краіне моладзь разам з ветэранамі правядзе вахты памяці, конкурсы патрыятычнай песні і канцэрты. Сімвал акцыі - чырвоная зорка з надпісам Дзякуй за перамогу.
Як плануюць арганізатары праекта, такая чырвоная зорка да канца акцыі з'явіцца на некалькіх сотнях дзвярэй кватэр і дамоў ветэранаў. Але дапамагаць па хаце і наведваць герояў вайны юнакі і дзяўчаты самай маладзёжнай арганізацыі краіны паабяцалі і пасля свята. Хаця што значыць паабяцалі - гэта ўжо даўно адзін з кірункаў валанцёрскага руху Беларускага саюза моладзі.














