Малочныя прадпрыемствы наладжваюць гандлёвыя сувязі

14 мая 2014

Малочныя прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёну наладжваюць новыя гандлёвыя сувязі з экспартнымі партнёрамі. Беларускія сыр з блакітнай цвіллю, казеін, тварог і сметанковае масла ахвотна купляюць за мяжой. Дарэчы, радзімай сыру ракфор лічыцца Францыя, але сёння яго вырабляюць у многiх краiнах. А адзіная ў Беларусі вытворчасць сыру з высакароднай блакітнай цвіллю знаходзіцца ў Мядзельскім раёне - на Нарачы.



Надзея Сербіненка - пра беларускiя сыры з французскiм cмакам.


Ірына Янкоўская працуе на Нарачанскiм малочным заводзе ўжо 16 гадоў. Раней шырокi асартымент прадукцыi добрага прыбытку прадпрыемству не даваў. Геаграфiю паставак пашырыла вузкая спецыялiзацыя: выпуск сыроў. Высакародных, з блакітнай цвіллю.


Зеленавата-блакітная цвіль знаходзіцца ўнутры сырнай галоўкі, а не пакрывае яго паверхню. Папярэдне ў тварожную масу праз спецыяльныя прыставаннi ўводзяць грыбкi. Менавіта яны і даводзяць сыр да патрэбнай кандыцыі.


Дарэчы, адна сырная галоўка важыць каля двух з паловай кілаграмаў. Усяго ж за месяц тут вырабляюць каля 12 тон блакітнага сыру. Пасля працяглай апрацоўкі прадукту - варкі, фармавання, вымочвання ў саляным растворы - сыр адпраўляюць на адпачынак. Час яго паспявання ў вільготным і халаднаватым памяшканні - 45 дзён.


Яшчэ два гады таму на экспарт удалося адправiць толькі 5 працэнтаў сырнай прадукцыi. А ўжо летась гэтая лiчба дасягнула 60 працэнтаў. Жыхарам Расii беларускi сыр прыйшоўся даспадобы.


Дарэчы, не горш за нарачанскi завод на экспарт працуе i вiлейскі. Праўда, тут спецыялiзуюцца на выпуску тэхнічнага казеіну. Маса, якая вырабляецца з нятлустага малака, валодае выдатнай клейкай здольнасцю.


Попыт за мяжой на казеін, тварог і масла самы вялiкi. Высакаякасная прадукцыя запатрабаваная не толькi ў Расii, сярод спажыўцоў Польшча, Германія і ЗША.


У гэтую ванну ёмістасцю 600 літраў паступаюць вяршкі высокай тлустасці - 72,5 працэнта. Тут яны нармалізуюцца да пэўнай вадкасці, а ўжо потым накіроўваюцца ў маслаўтварыцель. Такім чынам мы атрымліваем сапраўднае сметанковае масла.


Працаваць рэнтабельна малочным заводам дапамагае не толькi прыбытак ад рэалiзаванай прадукцыi, але i эканомiя энергарэсурсаў. Найперш праз устаноўку біягазавых комплексаў, якiя перапрацоўваюць сыроватку. Напрыклад, у Вiлейцы біягаз забяспечвае прадпрыемства ўласнай электраэнергіяй і гарачай вадой. Сучасны комплекс вырашыў адразу два пытаннi - экалагічнай ўтылізацыі сыроваткі і атрымання таннага цяпла і энергіі.