Святочны настрой напярэдадні Дня Маці! Сёння ў новым будынку Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра ўзнагародзілі 16 мінчанак, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Разам з ордэнам Маці жанчыны атрымалі грашовыя выплаты, а таксама сертыфікат на набыццё тавараў у адным з буйных універмагаў сталіцы.
Віншаванні працягнуцца ў гарадах Мінскай вобласці і заўтра. Ганаровыя ўзнагароды ўручаць 41-й шматдзетнай матулі падчас урачыстай цырымоніі ў Нясвіжскім замку.














