Сусветныя селебрыці ў беларуска-расійскім праекце

26 мая 2013
Топ-зоркі кінематографа Наталі Портман і Міла Куніс могуць сыграць галоўную ролю ў фільме Брут рэжысёра Канстанціна Фама. Пра гэта напярэдадні стала вядома на міжнародным кінафестывалі ў Канах. Фільм будзе здымацца ў Беларусі і Чэхіі. Паводле слоў прадзюсараў, калі Наталі Портман пагодзіцца на галоўную ролю ў стужцы, яна абавязкова наведае і беларускую сталіцу.