Мінскі гарадскі тэхнапарк пашыраецца

4 апреля 2014

Ужо сёлета пачнецца будаўніцтва новага вытворчага корпуса. Прапіску ў ім атрымаюць і чарговыя кампаніі. Дарэчы, сёння ў тэхнапарку ўжо дзясяткі рэзідэнтаў, бізнес якіх прыносіць добрыя дывідэнды. Аляксей Кандраценка пра карысць ноу-хау.


Мінскі гарадскі тэхнапарк - маладая, але ўпэўненая ў сваіх сілах арганізацыя. За 3 гады існавання яе рэзідэнтамі сталі 30 інавацыйных кампаній.


Наладка абсталявання, праверка электронікі і вось вадкі азот запаўняе прастору. Устаноўка з выгляду падобная на халадзільнік, але ўнутры замест плюс 3 мінус 150. Так ствараюцца крыясаўны. Прадукцыя запатрабаваная, бо прафілактыка і лячэнне моцным холадам дае станоўчы эфект.


Ігар Петушкоў, дырэктар інавацыйнай кампаніі: Дадзенае абсталяванне прызначана для павышэння працаздаольнасці і здароўя здаровых людзей, для тэрніроўкі спартсменаў, ваенных і лячэння інвалідаў і хворых людзей.


Цэх гэтага рэзідэнта тэхнапарка - самы бяспечны і абаронены. Яшчэ б, усе гэтыя мікрасхемы - электронныя вартавыя. Ужо хутка яны атрымаюць прапіску ў офісах і кватэрах. Такая прадукцыя нядоўга затрымаецца на складах.


Юрый Руноў, дырэктар інавацыйнай кампаніі: Усе нашы прылады дзеляцца на сістэмы ахоўнай сігналізацыі - гэта МУС, сістэмы пажарнай сігналізацыі - гэта МНС, а таксама праграмнае забеспячэнне для маніторынгу. У Рэспубліцы Беларусь больш за 120 пультаў, з якімі працуе Дэпартамент аховы.


Сёння сталічны тэхнапарк актыўна супрацоўнічае і з беларускімі вучонымі. Так увасабляюцца складаныя навуковыя праекты.


Сяргей Ціхаміраў, намеснік акадэміка-сакратара аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі: 7 праектаў і 3 з іх адносяцца да галіны прамысловасці. Гэта вытворчыя ўстаноўкі для тэрмічнага нагрэву матэрыялаў пад пластычную апрацоўку.


Дарэчы, для тых прадпрымальнікаў, якія маюць намер звязаць свой бізнес з высокімі тэхналогіямі, з'явіўся электронны даведнік. Гэта сайт Інавацыйная дарожная карта. Усе ўмовы, перавагі і бонусы, якія прапануе горад. Галоўнае - зрабіць першы крок.