Мінская вуліца Карла Маркса больш не будзе пешаходнай

10 февраля 2014

Усе культурныя мерапрыемствы 2014-га пераносяцца ў Верхні горад. На тэрыторыі вакол гарадской ратушы, а таксама на сумежных вуліцах амаль не засталося жылых памяшканняў, таму гучная музыка не будзе перашкаджаць жыхарам. Будаўнічыя работы завершацца перад чэмпіянатам свету па хакеі. Першым святам у новай культурна-пешаходнай зоне стане 2-гі Мінскі форум вулічных тэатраў.