Мінская рэгіянальная мытня падзялілася сакрэтамі працы

10 декабря 2013

Як вызначыць кантрабандыста, якія памылкі робяць пры запаўненні дэкларацый і як паскорыць працэс надгляду? Мінская рэгіянальная мытня падзялілася сёння сакрэтамі і перспектывамі сваёй працы. Ацэньвалі вынікі журналісты. Яны наведалі новы транспартна-лагістычны цэнтр Белмытнясэрвіс-2, які адкрыўся ў лістападзе і штодня афармляе каля 70 грузавых машын. Дарэчы, павялічыць паток дазволіла сістэма электроннага дэкларавання.


З прыцягненнем дадатковых патокаў тавару востра паўстала пытанне барацьбы з кантрабандай. З пачатку года ў Беларусі канфіскаваны тавар на дзясяткі мільярдаў рублёў. Заведзена 17 крымінальных спраў і складзена без малога чатыры з паловай тысячы адміністрацыйных пратаколаў. Таму на ўзбраенні ў сучасных інспектараў - найноўшыя экспертызы і свае кіналагічныя службы.