Мінская вобласць стала другім домам для прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў

15 декабря 2013

Адных толькі татар на тэрыторыі сталічнага рэгіёну больш за 5 тысяч. Самая вялікая абшчына ў Смілавічах. Узнікла яна яшчэ ў 14 стагоддзі. Як татары жывуць на нашай зямлі сёння - даведваўся Аляксандр Харавец.



Татары на беларускіх землях з'явіліся больш за 600 гадоў таму. Не, яны не прыйшлі да нас з вайной і потым засталіся. У 1397 годзе вялікі князь Вітаўт запрасіў татарскіх воінаў ахоўваць межы Вялікага Княства Літоўскага. І так добра яны служылі, што князь шчодра надзяляў іх шляхецкімі тытуламі і дарыў зямлю. У тыя часы служыць ВКЛ прыехала каля 40 тысяч салдат. Сёння ж у Беларусі пражывае прыкладна 10 тысяч татар.


Як і сотні гадоў таму, выхадцы з Крыма імкнуцца жыць абшчынай. Адна з такіх у Смілавічах, дзе налічваецца каля сотні мусульманскіх сямей. Дарэчы, тут жа і невялічкая мячэць. Некалі на гэтым месцы стаяла драўляная саборная святыня, аднак у 30-я гады яе знішчылі. Не засталося нават ніводнага фотаздымка. Новая ж з'явілася у 1996 годзе.


Сапар Канстанцінавіч - карэнны жыхар Смілавіч. Тут жылі яго продкі - таму і ён не паехаў шукаць шчасця за блізкі свет. Тут жа ажаніўся, пабудаваў дом, разам з жонкай выхаваў дзяцей. Аднак тры гады таму самага дарагога чалавека не стала. Таму зараз усю душу укладвае ў мячэць. Штодзень ён прыходзіць сюды, каб памаліцца і навесці парадак у храме.


Службы ў мячэці праходзяць толькі па пятніцах. Прававерныя мусульмане моляцца 5 разоў на дзень. І звычайна ў мячэці. Аднак невялікі прыход не дазваляе праводзіць службы штодзень. Руслан Абу Ахмад - імам мячэці - сюды прыязджае з Мінска. У звычайнаым жыцці ён прадпрымальнік. Мае свой невялічкі прадуктовы магазін. Прызнаецца: вера значна дапамагае яму і ў бізнесе, і ў выхаванні дзяцей.



Каран мусульмане чытаюць справа налева. Дарэчы ў той жа нацыянальнай бібліятэцы тамы, напісаныя вяззю, каштоўныя нароўні з беларускімі першадрукамі.



Гэтая невялічкая мячэць, што ў Калядзічах, з'явілася каля двух гадоў таму. Пабудаваў яе Сулейман Рак. Мясцовы жыхар таксама прыняў іслам і выканаў запавет бацькі.


Сёння мячэць адкрытая круглыя суткі. А блізкае размяшчэнне ад кальцавой дарогі дазваляе мусульманам заязджаць у храм памаліцца ў любы час. Увогуле, на тэрыторыі Беларусі 6 мячэцей. А раён сталічнага гатэля і па сённяшні дзень старажылы называюць татарскім прадмесцем. Заўсёды славіўся сваімі майстрамі. І яшчэ ў імперскія часы тут амаль не фіксавалі правапарушэнняў - прадмесце было самым спакойным.