Мінская вобласць сэканоміць больш за 200 тысяч тон умоўнага паліва

8 ноября 2014
Мінская вобласць сэканоміць сёлета больш за 200 тысяч тон умоўнага паліва, а сталіца - звыш 300 тысяч. Магчыма гэта за кошт энергазберагальных тэхналогій. Такіх аб'ектаў толькі ў цэнтральным рэгіёне да канца года з'явіцца не менш як 10. У чым перавагі выкарыстання фрэзернага торфу? Аляксей Кандраценка падлічыў эканамічныя і цеплавыя бонусы.

У гэтай новабудоўлі ў аграгарадку Вежы пусканаладачныя работы не спыняюцца кругласутачна. Важна праверыць кожны агрэгат. Галоўная функцыя новай кацельні - забяспечыць пасёлак цеплавой энергіяй і гарачай вадой і пры гэтым значна сэканоміць грошы. Дзякуючы пераходу з імпартнага мазуту на фрэзерны торф асобна ўзяты пасёлак з насельніцтвам тысяча чалавек можа сэканоміць больш за 8 мільярдаў рублёў.
Сёння ў Мінскай вобласці акрамя торфу актыўна выкарыстоўваюць драўнянае паліва. Важная роля ў біягазавых комплексаў і ветраэнергетычных ўстановак.
У цэлым у Мінскай вобласці сёлета з'явіцца 10 новых аб'ектаў энергетыкі, якія працуюць на мясцовых відах паліва. Некоторыя з іх у Жодзіне, Барысаве ці Пухавіцкім раёне ўжо даюць рэальную эканамічную аддачу.
З пачатку года агульная эканомія энергетычных рэсурсаў у вобласці перавысіла 130 тысяч тон умоўнага паліва.
Наколькі сур'ёзна торф пацясніць імпартны мазут, якая будучыня ў энергазберагальных тэхналогій у Мінскай вобласці? Усе падрабязнасці ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён у нядзелю ў 12:10.