Мінская вобласць вызначыла напрамкі развіцця эканомікі

26 декабря 2013

У наступным годзе Мінская вобласць зробіць стаўку на развіццё вытворчасцяў, якія выкарыстоўваюць мясцовыя сыравінныя рэсурсы. Пра гэта сёння заявілі на пасяджэнні ў аблвыканкаме, дзе абмяркоўвалі прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтральнага рэгіёну.


Важныя вынікі сустрэчы рэзюміраваў Аляксей Кандраценка.


Мадэрнізацыя прадпрыемстваў, прыцягненне інвестыцый, павелічэнне экспарту. Тры аспекты эканомікі Мінскай вобласці, якім нададуць павышаную ўвагу.


У 2014-м будзе мадэрнізавана больш за 360 прадпрыемстваў, з іх 220 - гэта аграпрамысловы комплекс. Плануецца прыцягнуць 300 мільёнаў долараў замежных інвестыцый. Гэты капітал будзе задзейнічаны ў больш чым 30-ці праектах.


Падтрымку атрымаюць і прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць мясцовыя сыравінныя рэсурсы. Так у Старых Дарогах асвоілі дзясяткі відаў карыснай вітаміннай прадукцыі.


Чарніцы, журавіны, маліна, суніцы і вішня. На Старадарожскім плодаагароднінным заводзе варэнне робяць з 5 відаў ягад. Сыравіна мясцовая - усё, чым багаты раён. У выніку за якасную прадукцыю галасуюць не толькі беларусы. Сокі і нектары папулярныя і ў краінах-суседках.


Як адзначылі сёння ў аблвыканкаме, бюджэт рэгіёну 2014-га года будзе сацыяльна накіраваным і бездэфіцытным.


Юрый Шкіруць, начальнік фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама: 9,1 трыльёна рублёў з 16,7 трыльёна будзе накіравана на сацыяльную сферу. Асноўнымі спажыўцамі ў сацыяльнай сферы з'яўляюцца медыцына і адукацыя. На іх прыпадзе палова выдаткаў. Будзе і падтрымка на сельскую гаспадарку. Там будуць некаторыя змены.


Галоўны фінансавы дакумент Мінскай вобласці будзе канчаткова дапрацаваны і зацверджаны ў апошнія дні бягучага года.