Мінская вобласць пачынае адзначаць гадавіну Хрышчэння Русі

14 июля 2013

Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах вобласці. Сёння ж Заслаўе прымае ў сябе фестываль праваслаўнай моладзі.


Дзе і калі пройдзе галоўная літургІя ў гонар знамянальнай даты і з якім настроем вернікі да яе рыхтуюцца - даведаўся Аляксей Кандраценка. Заслаўе сёння на час стаў цэнтрам праваслаўя ўсёй Мінскай вобласці. Некалькі тысяч вернікаў прыехалі сюды на фестываль. Расціслаў ледзь не самы малады яго ўдзельнік. Праўда, далучаецца да культуры і веры разам з бацькамі.


Само месца правядзення фестывалю праваслаўнай моладзі невыпадковае. А мерапрыемстсва прымеркавана да Дня ўсіх беларускіх святых. Але, галоўнае, да 1025-годдзя Хрышчэння Русі.


У Заслаўе прыехалі каля 2 тысяч вернікаў. Многія здалёк. Такі фестываль праходзіць упершыню ў Мінскай епархіі. Паломнікаў, якія прайшлі напярэдадні Хросным ходам, не спыніў нават дождж. Фестываль - гэта яшчэ і горад майстроў, дзе ўсе ахвочыя маглі набыць сувеніры на памяць, смачна паабедаць і проста добра правесці час. Пры гэтым, не забываючы памаліцца.


29 ліпеня ў Мінску адбудзецца літургія з удзелам Патрыярха Маскоўскага і усяе Русі Кірыла. Да яе далучацца і прадстаўнікі Мінскай вобласці.