Мінская вобласць шануе памяць герояў

18 февраля 2014

Сёння ў гісторыка-культурным комплексе Лінія Сталіна дэлегацыя Краснадарскага краю Расіі перадала астанкі лётчыка Мікалая Міхалковіча яго сваякам. Ураджэнец сталічнага рэгіёну загінуў у вайну ў баях за Чарнаморскае ўзбярэжжа. У мітынгу-рэквіеме ўдзел прынялі кіраўніцтва вобласці, вайскоўцы і ветэраны.


Арсеній Крыцкі, кіраўнік міжнароднага грамадска-патрыятычнага праекта Марское братэрства непарушна:


Нам сказалі, што знойдзены лётчыкі, якія ваявалі, і шматлікія з іх былі беларусы. Двое з іх ужо былі пахаваныя. Гэта - Мікалай Міхалковіч, яго мы ўспамінаем тут на мітынгу, і Гаварцоў, які быў з Магілёва. Яны пахаваныя на мемарыяльных могілках у Геленджыку. Сумесна з пошукавікамі мы вырашылі правесці акцыю, у выніку якой памяць аб нашых героях стане вядомая і ў Расіі, і ў Беларусі.



Ужо гэтым летам на Лініі Сталіна будзе ўзведзена капліца ў памяць пра беларусаў, якія загінулі ў баях за межамі Радзімы.