Мінск сёння, нарэшце, заззяў святочнымі агнямі

24 декабря 2013

Літаральна гадзіну таму на галоўных вуліцах і плошчах сталіцы ўключылася святочная ілюмінацыя. Напярэдадні Ражаства, у навагоднюю ноч і на Стары новы год горад будзе зіхацець ўсю ноч: з адзінаццаці гадзін вечара да дзевяці раніцы. Падрыхтоўкай святочнага светлавога афармлення Мінска займалася ўсяго дваццаць пяць чалавек. За некалькі месяцаў яны аднавілі існуючыя канструкцыі і ўсталявалі новыя.


Георгій Таболін, начальнік спецыялізаванага раёна №1 г.Мінска: Экспазыцыя ўключае жывапіс, скульптуру, дызайн, прычым, нараўне з акадэмічнымі працамі прапанаваныя і сучасныя мастацтвы, інсталяцыя.


Усе рознакаляровыя лямпы ў святочных гірляндах, энергазберагальныя. А вось асноўных колераў лямпачак як на ёлках, так і на вулічных гірляндах усяго чатыры - чырвоны, зялёны, сіні і жоўты.