Распазнаць 500 відаў за некалькі дзён. Пляцоўкі для назірання, а таксама экскурсіі для ўсіх ахвочых, былі арганізаваны ў Цэнтральным батанічным садзе і заапарку. Акцыя дазваляе пазнаёміцца з паўсотняй відаў мясцовых птушак і задаць любыя пытанні прафесійным арнітолагам.
Дзяніс Кісель, валанцёр ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны: Ходзяць, глядзяць і прафесіяналы, і звычайныя. Мы не хацелі б абмяжоўвацца тым, каб тыя, хто ведае птушак, пайшлі менавіта вызначаць, таму што ў Беларусі іх больш як 300 відаў - вядома, усіх ведаць немагчыма. Але ў той жа час самыя звычайныя віды - варона, грак, сініца. Іх можа вызначыць нават школьнік.
Каардынатарам мерапрыемства выступае арганізацыя Ахова птушак Бацькаўшчыны. Прычым, падчас акцыі праводзіцца конкурс на найбольшую колькасць знойдзеных птушак. Пераможца ў якасці прыза атрымае палявы бінокль.