Мінск і Новасібірск пашыраюць гандлёва-эканамічныя адносіны

19 ноября 2014
Так, Сібірская федэральная акруга зацікаўлена ў буйных пастаўках беларускай камунальнай тэхнікі і рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праектаў. Пра гэта сёння заявілі ў гарвыканкаме, дзе адбылася сустрэча першага намесніка мэра Новасібірска Андрэя Ксянзова з кіраўніцтвам Мінска. Па выніках перамоў стварылі план супрацоўніцтва на найбліжэйшыя два гады ў канкрэтных сферах.

Андрэй Ксянзоў, першы намеснік мэра г. Новасібірска (Расія): Першым чынам, гэта мадэрнізацыя гарадской гаспадаркі. Гэта развіццё гарадскога электратранспарту, тут ёсць сур'ёзныя напрацоўкі Мінска па мадэрнізацыі трамвайных пуцей, абнаўленні рухомага саставу. Мы сталыя партнёры Мінскага аўтазавода і набываем гэтыя добрыя аўтобусы. Думаю, што ў найбліжэйшы час з'явяцца новыя кантракты паміж перавозчыкамі і МАЗам.


Госці з Расіі таксама зацікавіліся развіццём турызму паміж Сібірру і Беларуссю. З гэтай нагоды плануецца аднавіць рэгулярны авіярэйс Новасібірск - Мінск.