Мінчанкам дапамаглі падабраць вясновы гардэроб

24 марта 2014

У адным з буйных універмагаў сталіцы прайшла акцыя Пакупкі са стылістамі. Гандлёвы цэнтр спецыяльна запрасіў прафесійных іміджмейкераў. Яны бясплатна дапамагалі ўсім наведвальнікам аддзела жаночага адзення. Асноўныя пытанні пакупніц тычыліся трэндаў будучага сезона - спалучэння колераў і элементаў адзення.



Такія кансультацыі таксама будуць праходзіць і ў іншых гандлёвых цэнтрах Мінска. Паводле слоў стылістаў, правільны шопінг - гэта цэлая навука з вялікай колькасцю правілаў.