Мінчанам не хапае ўласных кватэр

14 августа 2013

Менавіта з такімі праблемамі гараджане сёння звярталіся падчас прамой тэлефоннай лініі з Мікалаем Ладуцькам. Не засталіся без увагі і крытыка з боку мінчан, і даўгабуды, у тым ліку на Лагойскім тракце, вуліцах Адзінцова і Прытыцкага. За дзве гадзіны мэр горада паспеў адказаць амаль на 70 пытанняў. Частка з іх узятая пад пільны кантроль.


Таксама жыхары горада скардзіліся на якасць капітальнага рамонту жылых дамоў, адсутнасць магазінаў у асобных раёнах і нават на шумных суседзяў.