Метро спыніла рух

4 июня 2013
Сёння сталічная падземка паднесла непрыемны сюрпрыз пасажырам. А палове на трэцюю спыніліся цягнікі на першай ветцы. Як паведамілі ў мінскай міліцыі, ніякіх здарэнняў не зафіксавана, гэта была тэхнічная прычына. Як стала вядома, непаладка была выяўлена ў чыгуначным саставе, які прыйшоў на станцыю Плошча Якуба Коласа. Яго адправілі ў дэпо. Рух цягнікоў у абодвух напрамках быў адноўлены прыкладна праз 20 хвілін.