Менш як за гадзіну з Мінска да Маладзечна

2 июня 2014
У раскладзе Беларускай чыгункі з'явіўся хуткі цягнік бізнес-класа па маршруце Мінск - Маладзечна. Электрычка ідзе без прыпынкаў усяго пяцьдзясят пяць хвілін - гэта ў два разы хутчэй за звычайную электрычку эканамкласа. У саставе цягніка - чатыры вагоны. Пакуль у гэтым напрамку ходзяць дзве электрычкі раніцай і дзве ўвечар. Білеты на цягнік неабходна набываць загадзя.

Нагадаем, электрацягнікі Штадлер па маршруце Мінск - Маладзечна паводле такога раскладу будуць курсіраваць без змяненняў на працягу гэтага года.