Медыкі не выключаюць з'яўлення першых ахвяр марозу

17 января 2014

З надыходам халадоў медыкі не выключаюць і з'яўлення першых ахвяр марозу. Пакуль у сталічных бальніцах не зафіксавана ніводнага выпадку абмарожанняў. Пра гэта нам паведаміў галоўны ўрач Гарадской станцыі хуткай дапамогі.

Паводле слоў медыкаў, у сапраўдны холад найбольш проста атрымаць абмарожэнне рук, ног, носа і вушэй. Абмарожанню спрыяюць лёгкае і цеснае адзенне і абутак, якія парушаюць кровазварот, а таксама знаходжанне на свежым паветры працяглы час.


Пры трэцяй і чацвёртай ступенях абмарожання атрафіруюцца скурныя тканкі. У такім выпадку чалавеку як мага хутчэй неабходна звярнуцца па дапамогу да медыкаў.