МАЗ рыхтуецца да Дакара

1 июля 2013
Каманда беларускага аўтамабільнага гіганта ўжо на наступным тыдні адправіцца на гонку з серыі найбуйнейшага ралі-марафону. Спартыўныя грузавікі рыхтуюць ўсім заводам.

Рэпартаж Якава Буты. Апошняя трэніроўка перад выездам у Маскву. Заўтра два баявыя экіпажы адпраўляюцца на гонку з найбуйнейшага ралі-марафону.
Каманда створана тры гады таму пад дэвізам Галоўнае не перамога, а ўдзел. Але ў планах на гэты сезон ужо высокія месцы.
Расходы на каманду - больш чым 2 мільёны долараў за год. Для параўнання: у КамАЗа такая сума траціцца за адзін месяц. Ільвіная доля гэтых грошай - спонсарскія. Таму выдаткі самога завода сімвалічныя. А эфект ад такой рэкламы завод ужо адчуў. З'явіліся заказчыкі, якія заўважылі лагатып МАЗа менавіта на трасе.
Зусім нядаўна каманда вярнулася з гонкі Золата Кагана, на якой заняла другое месца. Наперадзе першы этап Дакара. Шаўковы шлях. Дарога каля 5 тысяч кіламетраў зойме восем дзён. Старт 5 ліпеня на Краснай плошчы. Фініш у Астрахані. На шляху лясы, пустыні, балоты і хуткасныя спецучасткі. Гоншчыкі прызнаюцца, што з кожным годам умовы расійскага этапа набліжаюцца да дакараўскіх.