Майстар-клас па прафесійным грыме для кіно

13 апреля 2013

У сталіцы праходзіць  майстар-клас па прафесійным грыме для кіно. Спецыялісты расказваюць, як зрабіць раны, драпіны, шнары, а таксама прапануюць усім ахвочым  паўдзельнічаць у стварэнні масак  і іншых кінематаграфічных спецэфектаў.


Майстар-клас праводзіць Цэзар Кастржэскі, кінавізажыст, які  прайшоў практыку на здымках амерыканскіх фільмаў жаху  і працаваў з такімі зоркамі кіно, як Сцівен Сігал і Жан Клод Ван Дам.