Масавыя гулянні з самай раніцы разгарнуліся сёння ва ўсіх раёнах Мінска

13 сентября 2014
Пляцоўку побач са стэлай занялі рыцары, тут прайшлі конны турнір і спаборніцтвы лучнікаў. А вось каля ратушы аднавілі шляхецкую атмасферу XIX стагоддзя, каб яшчэ раз пераканацца, што Мінск - сучасны еўрапейскі горад з багатай і самабытнай гісторыяй.

Расказвае Антаніна Станкевіч. Гэты дзень стане для іх двайным святам. Ужо ў наступным верасні яны адзначаць дзень нараджэння сталіцы і дзень нараджэння сваёй сям'і. Адразу дзевяць пар сказалі свае запаветнае так перад ўсімі мінчанамі і гасцямі сталіцы.

Модны трэнд ХХІ стагоддзя - зрабіць свае вяселле не такім, як у іншых. У гэтых маладых людзей дакладна атрымалася зрабіць свой шлюб адметным.

Пляцоўка у Верхнім горадзе збірае прыхільнікаў музыкі - увесь дзень тут толькі жывы гук. Можна зрабіць фотаздымкі побач з жывымі скульптурамі і з сапраўднымі гусарамі і грэнадзёрамі.

А на пляцоўцы ля стэлы Мінск - горад-герой адрадзілі сярэдневяковыя традыцыі. Замест сучасных джынсаў - шматкілаграмовыя даспехі. Ды і машын асабліва не відаць - рыцары куды лепш выглядаюць на конях.

З захапленнем за імі назіраюць не толькі самыя маленькія мінчане, але і дарослыя. Здаецца, рыцар вось-вось упадзе, але не, усё ж такі ўтрымліваецца ў сядле.

Побач спаборніцтвы лучнікаў. Павіншаваць Мінск са святам з'ехаліся майстры з усяго свету. І нават скупыя на эмоцыі англічане ў захапленні ад горада.

Гуляць Мінск будзе да самага вечара. Апафеозам свята стане салют. Пачатак у 22 гадзіны.