Машына, якой не было

23 октября 2013

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да мінчаніна, які падазраецца ў махлярстве. Мужчына, валодаючы галантнымі манерамі і ўменнем пераконваць, спачатку цікавіўся праблемамі калегаў, а затым прапаноўваў свае паслугі па набыцці аўтамабіля з Германіі. За гэта ён прасіў перадаплату памерам 30 працэнтаў ад кошту машыны. Як толькі ён атрымліваў грошы, аўтамабіль ніяк не маглі даставіць да ўладальніка.


Дзмітрый Судзілоўскі, прэс-афіцэр Ленінскага РУУС г. Мінска: На рабочым месцы махляр уваходзіў у давер да калегаў, падслухоўваў размовы пра тое, што гавораць, што яны хочуць набыць. Такім чынам, даверыўшыся махляру, людзі перадавалі сумы, каб махляр ім перагнаў аўтамабіль з-за мяжы.


Сяргей, пацярпелы: На працу ён прыязджаў на добрым аўтамабілі BMW X5, новым. Ён унушаў давер, гаварыў спакойна, разважліва, выглядаў добра.



Пакуль агульная сума шкоды ацэньваецца ў 30 тысяч долараў. Аднак аператыўнікі падазраюць, што не ўсе пацярпелыя звярталіся ў міліцыю. Шэсць гадоў таму мужчына ўжо быў судзімы за махлярства, тады сума нанесенай ім шкоды перавысіла 100 тысяч долараў. Усіх, хто пацярпеў ад дзеянняў гэтага чалавека, у міліцыі просяць звярнуцца па тэлефоне (017) 249-02-02.