Мансарднае будаўніцтва ў сталіцы

18 сентября 2013
Праблема ўшчыльнення сталіцы вырашаная. Цяпер замест шэрых грувасткіх новабудоўляў можна ўбачыць абноўленыя хрушчоўкi з надбудовамі на апошнім паверсе. Аднак такія кватэры таксама пакуль рэдкасць.

Якія праблемы чакаюць забудоўшчыка і ў чым плюсы такога будаўніцтва для жыхароў, разбіраўся Юрый Галайда.


Не так даўно на рынку нерухомасці Беларусі з'явілася новае прапанаванне - будаўніцтва мансардных кватэр. Дадатковая тэрыторыя для такога жылля не патрабуецца - паверхі дабудоўваюцца на ўжо існуючых дамах.

Каб хрушчоўка ператварылася ў прыгожы модны будынак, дастаткова згоды 50 працэнтаў жыхароў дома. Дарэчы, ім і належыць першачарговае права на набыццё мансардаў.


Аркадзь Каліноўскі, дырэктар будаўнічай арганізацыі: Паралельна з мансардай выконваюцца работы па капрамонце, па мадэрнізацыі будынка. Вырашаюцца пытанні, звязаныя з працяканнем даху, праграваннем і ахаладжэннем у зімовы час. Г. зн. больш камфортныя ўмовы ствараюцца ўнутры памяшкання. Пры будаўніцтве мансарды жыхары вызваляюцца ад камунальных плацяжоў на ўвесь перыяд будаўніцтва.


Кошт квадратнага метра мансарднага жылля значна ніжэйшы, чым у аналагічных прапанаванняў на першасным або другасным рынках. Раскупліваюцца такія кватэры літаральна за першыя месяцы продажаў.

Павел Кузняцоў, дырэктар цэнтра гандлю нерухомасцю Пакадан: На мой погляд, гэты клас жылля не з'яўляецца масавым, патэнцыял яго невялікі. Насамрэч тут усё залежыць ад якасці будаўніцтва: наколькі добра зроблена гідраізаляцыя, цеплаізаляцыя, шумаізаляцыя. У большасці выпадкаў заўсёды ёсць нейкія недахопы. Таму гэтая катэгорыя жылля наўрад ці будзе з'яўляцца масавай. Думаю, што ў хуткім часе нарматыўная база будзе прынятая, таму што вельмі шмат ідзе рэканструкцый так званых хрушчовак, дзе надбудоўваюцца мансардныя паверхі.

Дарэчы, сёння няма выразна акрэсленай працэдуры атрымання дазвольных дакументаў на будаўніцтва мансардных кватэр. У выніку забудоўшчык вымушаны месяцамі прастойваць і вырашаць папяровыя пытанні.

Забудоўшчыкі спадзяюцца, што з часам атрымаць дазвол на ўзвядзенне мансардаў стане прасцей. Тады і можна будзе чакаць масавага будаўніцтва камфортных двухузроўневых кватэр.