Лепшых валанцёраў вызначылі ў Мінску

3 декабря 2019
Сёння ў Мінску ўзнагародзілі лепшых  валанцёраў. Маладзёжны форум "Дабрафэст" аб'яднаў актывістаў Саюза моладзі. Яны  выступаюць  добраахвотнікамі на спартыўных  мерапрыемствах (такіх як Еўрапейскія гульні), дапамагаюць ветэранам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, развіваюць сацыяльныя праекты. Пераможцаў  гарадскога  этапу конкурсу "Валанцёр года" вызначылі ў пяці намінацыях.

Сярод удзельнікаў валанцёрскага руху "Добрае сэрца"  каля 4 тысяч чалавек.