Ліўні затапілі тры прыватныя падвор’і ў Клецкім раёне

3 мая 2013
Моцныя дажджы зараз назіраюцца па ўсёй вобласці. А некалькі гадзін таму да супрацоўнікаў МНС звярнуліся вяскоўцы з Ліскава, ля дома якіх узровень вады дасягнуў паўметра. У той жа вёсцы з  хат па вуліцы Цэнтральнай ратавальнікі на руках вынеслі дзвюх пенсіянерак. У гэтыя хвіліны,  як нам паведамляе абласная служба МНС,  вада сышла.