Пазбавіцца свайго аўтамабіля можа чарговы п'яны вадзiцель

3 января 2014
Сёння раніцай дарожная міліцыя затрымала нецвярозага шафёра. Заўважыўшы супрацоўнікаў ДАІ, малады чалавек паспрабаваў знiкнуць, але не здолеў. За рулём Міцубісі знаходзіўся 33-гадовы мужчына. Пазней у яго крыві было выяўлена амаль 2,5 праміле алкаголю. Паколькі ў п'яным выглядзе вадзiцеля затрымліваюць ужо не ўпершыню, у будучыні яму можа пагражаць канфіскацыя аўтамабіля. Шматмільённы штраф таксама магчымы.

Аляксей Нарэйка, інспектар ДПС Першамайскага раёна Мінска: Рухаліся па вуліцы Вялікая Слепня, увагу прыцягнула машына Міцубісі, якая рухалася насустрач без святла; гэтую машыну спынілі. Падчас праверкі высветлілася, што чалавек знаходзіўся ў алкагольным ап'яненні.

Больш падрабязнасцяў гэтага затрымання, а таксама іншыя здарэнні з удзелам п'яных вадзiцеляў на дарогах краіны вы зможаце ўбачыць сёння ў праграме Зона Х. У выпуску карэспандэнты падвядуць вынікі не толькі крымінальнага тыдня, але і ўсяго мінулага года.