Ляжачы паліцэйскі ў выглядзе 3D-малюнка

15 сентября 2014
Няроўнасць з падманам! У Мінску па вуліцы Данілы Сердзіча з'явіўся першы ляжачы паліцэйскі ў выглядзе 3D-малюнка. Штучную няроўнасць намалявалі на праезнай частцы акрылавамі фарбамі. І хоць асфальт застаўся роўным, з машыны ляжачы паліцэйскі выглядае як сапраўдны. Падчас акцыі Мастакі за бяспеку на дарогах аб'ёмны малюнак таксама з'явіўся і каля 32-й мінскай гімназіі.

Такім нестандартным падыходам Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з мастакамі заклікае вадзіцеляў заўсёды зніжаць хуткасць перад пешаходнымі пераходамі, а дзецям трэба пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленым месцы.