Кватэры, пабудаваныя з дзяржпадтрымкай, нельга будзе сдаць у арэнду

19 апреля 2013

Такім новаўвядзеннем дапоўнілі указ № 13.


Як такое правіла паўплывае на сітуацыю на рынку жылля, высветліла Марына Мураўёва.

Новыя папраўкі выклікалі рэзананс на рынку арэнднага жылля. Найперш гэтая сітуацыя збянтэжыла гаспадароў тых кватэр, якія атрымалі іх з дзяржпадтрымкай. А такіх у сталіцы 10% ад агульнай колькасці  арэнднага жылля.

Разлічыцца і забыцца пра крэдыт - сёння гэта адзінае жаданне Вольгі. Вецер перамен у хуткім часе падзьме і ў бок яе новай кватэры, якую пакуль яна здае. Вольга просіць не паказваць яе твар, бо яна не ведае, што будзе з яе кватэрай і сітуацыяй наогул. Адваротны бок новаўвядзенняў адчуюць на сабе і прыезджыя ў Мінск у пошуках працы, і студэнты. Ім прыйдзецца шукаць новыя кватэры па новай, не зусім выгаднай цане. У асноўным арандатараў цікавяць кватэры ў новабудоўлях. Маладой сям'і больш прыемна карыстацца новай сантэхнікай, жыць у новай кватэры. Самыя рэйтынгавыя  мікрараёны сталіцы - Каменная Горка, Лошыца, Брылевічы і, вядома ж, цэнтр горада. На думку спецыялістаў нерухомасці, пасля новаўвядзенняў спіс прапаноў арэнды ў новабудоўлях можа скараціцца ўдвая.