Культурны канфіскат - у экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея

10 августа 2013
У Мінску адкрылася выстава прадметаў, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць. Прычым знайшлі ўсе экспанаты на граніцы, яны былі затрыманы. Тое, што мы маглі б страціць - у экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея. Выставу Выратаваныя каштоўнасці ўбачыла Наталля Бардзілоўская.


Каштоўнасці, выратаваныя брэсцкімі мытнікамі, Мінск бачыць упершыню. Але больш за дзесяцігоддзе іх збірае абласны краязнаўчы музей Брэста. Больш дакладна, яго філіял. Гэта адзіная на тэрыторыі не толькі Беларусі - усяго былога Саюза - установа, што захоўвае культурны канфіскат. За апошнія дзесяць гадоў Брэсцкай мытняй канфіскавана каля ста тысяч прадметаў, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць. Па-ранейшаму, незаконна вывезці спрабуюць прадметы культа, творы мастацтва і антыкварыят.


З брэсцкіх збораў у сталіцу прывезлі каля 300 экспанатаў. Гэта нумізматыка ад шостага да дваццатага стагоддзяў, старажытны рускі іканапіс ад канца 18 стагоддзя. Усходняя культура прапанаваная персідскімі дыванамі, зброяй і паясамі, зробленымі з каштоўных камянёў.


Асобную ўвагу музейшчыкі звяртаюць на рыжскае шкло - яму аддадзены цэнтральныя вітрыны. Гэта не проста хрусталь - ён аздоблены срэбрам. Кітайскія дэкаратыўныя накладкі. Рарытэтныя кніжныя выданні…Тое, што прапанаваў для выставы Брэст - з ранніх здабыткаў музея выратаваных каштоўнасцяў. На думку мытнікаў, рынак кантрабанды мяняецца адпаведна часу.


І яшчэ дзіўная тэндэнцыя. Калі раней рарытэты па-за закону толькі вывозілі, то сёння да нас увозяць! Мабыць, у будучых экспазіцыях музея з'явяцца і яны.