Крыж Cвятога апостала Андрэя Першазванага сёння быў вывезены з Мінска

2 августа 2013

Адна з самых шанаваных святынь хрысціянства пакінула сталіцу. Крыж Cвятога апостала Андрэя Першазванага сёння быў вывезены з Мінска. Некалькі гадзін таму ў суправаджэнні аховы крыж прывезлі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Адкуль ён вернецца на сваю радзіму - у Грэцыю. Нагадаем, у беларускай сталіцы ён знаходзіўся на працягУ 5 дзён. Пакланіцца яму ў храм Усіх Святых за гэты час прыйшлі больш як паўмільёна чалавек.