Кароткачасовы дождж у прагнозах сіноптыкаў на выхадныя

22 августа 2014
Сёння ў сталіцы і вобласці пераважна без ападкаў. Увечары пахаладае да 13 з плюсам. Заўтра ў прагнозах таксама пераважна без ападкаў, але раніцай магчымы туман. У нядзелю новы атмасферны фронт прыйдзе да нас з пахмурным надвор'ем. У прагнозах моцны дождж і навальніца.
У пачатку наступнага тыдня пахаладае. Ноччу 8-16 цяпла, месцамі ўсяго 5 з плюсам. Днём крыху больш за 20 градусаў.