Чырвоны ўзровень і пяты клас пажарнай небяспекі

4 августа 2014

Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях працуе ва ўзмоцненым рэжыме. У патэнцыяльна пажаранебяспечныя месцы арганізоўваюцца рэйды. Асаблівая ўвага - патруляванню месцаў уборкі, захоўвання і перапрацоўкі ўраджаю. Таксама ратавальнікі нагадваюць пра забарону выпальвання травы і смецця ў дварах.


Сяргей Лапановіч, першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: За мінулы тыдзень адбылося 34 пажары, на якіх загінулі 3 чалавекі. У выніку рэйдавых мерапрыемстваў было выяўлена 84 факты выпальвання сухой расліннасці, а таксама травы на корані. Хацеў бы нагадаць, што за гэты недахоп, за гэтае парушэнне прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць да 40 базавых велічынь.


Акрамя таго, ратавальнікі заклікаюць выконваць правілы паводзін у вадзе.