Каворкінг-цэнтры - пляцоўка для развіцця малога бізнесу

21 октября 2014
Каворкінг, сучасны падыход да арганізацыі рабочай прасторы, становіцца папулярным сярод сталічнай моладзі. Гэта мадэль працы, у якой удзельнікі застаюцца незалежнымі адзін ад аднаго. Офісу на гадзіну аддаюць перавагу фрылансеры, перакладчыкі, праграмісты, дызайнеры і прадпрымальнікі. Каворкінг-цэнтры - яшчэ і ўдалая пляцоўка для развіцця малога бізнесу.

Больш падрабязна - Надзея Сербіненка.

Павел Якіменка - каворкер-пачатковец. Займаецца арганізацыяй бізнес-курсаў, можа працаваць аддалена. У спісе неабходных для работы атрыбутаў - толькі ноўтбук, але працаваць дома Павел адмовіўся.


Гэты каворкінг-цэнтр запрацаваў усяго год таму. Але ідэя сінтэзу працы адначасова і ў офісе, і на хатняй канапе адразу падтрымала сталічная моладзь. У першую чаргу адгукнуліся спецыялісты IT-сферы і прадпрымальнікі-пачаткоўцы. Выгада ад каворкінгу для іх відавочная.

Нізкі кошт, дзелавыя кантакты і магчымасць адукацыі. Вось галоўная адметнасць каворкінгу. Кожны работнік можа выбраць сабе працоўнае месца па гусце. Вось такія мяккія крэслы асабліва падабаюцца фрылансерам - творчым людзям.


Яшчэ адзін безумоўны плюс каворкінгу - магчымасць набыць карысныя сувязі і абмяняцца вопытам. Студэнтка са Швейцарыі - Флорэнс Фаврэ - пастаянны госць у каворкінг-цэнтры. Тут яна можа займацца асноўнай працай, а заадно ўдасканаліць мову і знайсці сяброў.


Арэнда часовага рабочага месца каштуе 20 тысяч рублёў за гадзіну. У якасці прыемнага бонусу - бізнес-трэнінгі і адукацыйныя семінары, асабліва карысныя для маладых бізнесменаў.

Любоў Закрэўская, дырэктар бізнес-клуба: Ёсць два віды каворкінгу - фікс-каворкінг і флекс-каворкінг. Фікс-каворкінг - гэта калі чалавек хоча кожны дзень прыходзіць, ён хоча, каб у яго было пастаяннае рабочае месца. А калі людзі не ведаюць, як часта яны будуць прыходзіць, то яны плацяць за гадзіну, за дзве, за дзень.


Яшчэ адзін сталічны клуб аб'яднаў аматараў ёгі, гештальт-тэрапіі, замежнай мовы і настольных гульняў. Самі стваральнікі называюць свой цэнтр цэнтрам натхнення. Асноўная накіраванасць - самапазнанне і асабісты рост.

Галоўныя перавагі каворкінгу - супольнасць. Сумесны офіс дапаможа сабраць каманду пад вялікі праект і нават знайсці спонсараў для свайго бізнесу.