Канцэрт падчас палёту

9 января 2014
Брытанскі гурт даў канцэрт на борце нацыянальнай авіякампаніі падчас палёту. Вакалісты калектыву The London Quartet, якія ляцелі напярэдадні вечарам з Лондана ў Мінск, нечакана выступілі з каляднымі спевамі. Адзін з самых папулярных акапэльных гуртоў Вялікабрытаніі прыляцеў ў сталіцу, каб даць сумесны святочны канцэрт з беларускім вакальным гуртом Камерата. Дарэчы, пасажыры адрэагавалі станоўча, здымалі на камеры тэлефонаў, падпявалі і проста атрымлівалі асалоду ад брытанскага вакалу. Не абышлося і без падтрымкі з боку бортправаднікоў.